Skip to main content

У Росі пройдуць рэкалекцыі для мужчын

praying 2З 27 па 29 лістапада ў рэкалекцыйным доме "Голас Айца" ў Росі пройдуць рэкалекцыі для мужчын.

Рэкалекцыі правядзе духоўны айцец святароў Гродзенскай дыяцэзіі а. Анджэй Ядкоўскі CSsR, дэвіз рэкалекцый - "Будзь мужчынам!".

"Ты памрэш! З чым станеш перад Панам? Бог цябе вельмі любіць і мае ў табе патрэбу! - тлумачыць тэму рэкалекцый айцец Анджэй. - Бог стварыў цябе як мужчыну, каб ты быў шчаслівым і святым як мужчына, - будзь жа сапраўдным мужчынам! На рэкалекцыях мы задумаемся над гэтым, станем у праўдзе перад Панам і сабой. І, стоячы ў пакоры, запросім Езуса Хрыста на першае месца ў сваім жыцці. Даверымся Яму!"

Праграма рэкалекцый (магчымы змены):

27 лістапада, пятніца

20.00 – вячэра

21.00 – святая Імша з гаміліяй

22.00 – пытанні, знаёмства, уводзіны

28 лістапада, субота

8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя №1

11.15 – кава-паўза

12.00 – святая Імша з гаміліяй

13.00 – абед

13.30 – вольны час

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15 – канферэнцыя №2

16.30 – кава-паўза

17.00 – адарацыя з Ружанцам, магчымасць споведзі

18.30 – вячэра

20.30 – дыскусія па канферэнцыях

22.00 – індывідуальная начная адарацыя (да 8.00)

29 лістапада, нядзеля

7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina

8.00 – святая Імша з гаміліяй

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя №3

11.30 – кава-паўза

12.00 – пытанні, падвядзенне вынікаў

13.00 – абед

13.30 – благаслаўленне, заканчэнне

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 29 588 34 56 - Вячаслаў

+375 29 546 83 19 - Аляксандр

+375 29 546 83 19 - Viber, Telegram

Рэкамендаванае ахвяраванне з улікам начлегу і харчавання - 120 руб + дабравольнае ахвяраванне для рэкалекцыяніста.

З сабой мець: Біблію (Стары і Новы Запаветы), малітоўнік, сшытак, ручку.