Skip to main content

У Гродне адбудзецца сустрэча катэхетаў

cross 870232 640Курыя Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на сустрэчу з нагоды пачатку 2026/2027 катэхетычнага года, якая адбудзецца 5 кастрычніка ў Гродне. Запрашаюцца ўсе, хто займаецца катэхізацыяй у парафіях дыяцэзіі (духавенства, кансэкраваныя і свецкія асобы).

Праграма:

9.30 – Імша ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (цэлебруе біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй)

10.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

11.15 – перапынак на каву (курыя, 3 паверх)

11.45 – канферэнцыя “Сучасныя выклікі ў катэхізацыі (інтэрнэт, штучны інтэлект)” (кс. Aндрэй Лішко)

13.00 – абед (сталовая Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі), заканчэнне