Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі запрашаецца да ўдзелу ў Сусветных днях моладзі, якія пройдуць з 26 ліпеня па 10 жніўня 2027 г. у Паўднёвай Карэі.
Сусветныя дні моладзі пройдуць у Сеуле пад дэвізам “Будзьце адважнымі: Я перамог свет” (Ян 16, 33).
Перасадка ў межах авіяпералёту адбудзецца ў Алматы (Казахстан), дзе ўдзельнікі з Гродзенскай дыяцэзіі будуць знаходзіцца два дні.
Таксама яны плануюць удзел у дыяцэзіяльных днях моладзі, якія пройдуць з 29 ліпеня па 2 жніўня ў дыяцэзіі Пусан у Паўднёвай Карэі (у якім дакладна горадзе будуць знаходзіцца, пакуль невядома).
За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне:
+375 29 719 04 98 – ксёндз Яўген Амасёнак





