5 кастрычніка ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне адбудзецца Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Юрыя Свіслоцкага ў першую гадавіну смерці.
Пачатак у 12.00.
Супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa запрашаюцца ўсе ахвотныя – духавенства, законныя сёстры, свецкія вернікі.
Ксёндз канонік Юрый Свіслоцкі нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 г., паходзіць з парафіі св. Антонія Падуанскага і Аб’яўлення Пана ў Каменцы.
Прэзбітэрскае пасвячэнне, удзеленае біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам, прыняў 7 снежня 1996 г. у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя.
Быў вікарыем парафіі святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы, пробашчам парафій Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы і св. Казіміра ў Першамайскім (Лідскі дэканат), у якіх у час яго служэння былі пабудаваны касцёлы, і парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат). З 2015 г. быў рэзідэнтам сапоцкінскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата.Пасля цяжкай хваробы адышоў у вечнасць 28 верасня 2025 г. у Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат), пахаваны там на парафіяльных могілках.





