Skip to main content

Гродзенская парафія запрашае на жаночы курс

maryja sz 2Гродзенская парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля запрашае на жаночы курс "Марыя Магдалена". Курс пройдзе з 9 па 11 кастрычніка ў парафіяльным касцёле (вул. Курчатава, 41).

"Адкрый у сабе нанова жаночую прыгажосць, якую задумаў нябесны Айцец", - такі дэвіз курса.

9 кастрычніка курс будзе праходзіць з 19.00 да 21.30, 10 кастрычніка - з 9.30 да 20.30, 11 кастрычніка - з 9.30 да 14.30.

Пажаданае ахвяраванне за ўдзел - 60 руб.

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах:

+375 29 282 26 00 - Ірына

+375 29 782 94 07 - Алена