Skip to main content

“Курсы сямейнага жыцця” ў Гродне набіраюць слухачоў

semja 2У Гродне аб’яўляецца набор на “Курсы сямейнага жыцця” пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2026/2027 навучальны год.

Курсы дзейнічаюць на працягу некалькіх гадоў, іх галоўная мэта – падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у сямейнай кансультацыі, рыхтаваць пары да сакрамэнту сужэнства, а таксама падрыхтоўка выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і.

Навучанне доўжыцца тры з паловай гады, у завочнай форме. Сустрэчы праходзяць пры гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (вул. Курчатава, 41) з кастрычніка па чэрвень раз на месяц, у фармаце сесій (уікэндаў), што дазваляе сумяшчаць заняткі з працай ці паўсядзённымі справамі.

У праграме курсаў – тэалогія і духоўнасць сужэнства, псіхалогія сямейных адносін і ўзроставая псіхалогія, этыка, біяэтыка і адказнае бацькоўства, метады вырашэння сямейных канфліктаў і крызісаў, практычныя асновы кансультавання і працы з парамі. Выкладчыкамі з’яўляюцца кваліфікаваныя духоўныя і свецкія асобы. Пасля заканчэння курсаў выдаецца дыплом, які дае права на кансультацыйную дзейнасць пры парафіях.

“Запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям’і, – адзначаюць арганізатары. – Нашы курсы дапамагаюць умацоўваць сямейныя каштоўнасці і даюць глыбокія прафесійныя веды для дапамогі іншым. Таксама на іх можна знайсці аднадумцаў, якія падтрымліваюць на шляху да ўмацавання веры і сямейных адносін.

Для многіх слухачоў гэтыя курсы сталі пунктам адліку ў пераасэнсаванні ўласнага жыцця і натхнілі на збліжэнне з Богам”.

Запіс да 15 кастрычніка па тэлефоне: +375 29 588 42 73 — Iрына Мялешка.

Кваліфікацыйная размова адбудзецца 17 кастрычнiка.

З сабой неабходна мець наступныя дакументы:

уласнаручна напісаная заява аб прыняцці на курсы з матывацыяй свайго рашэння;

уласнаручна напісаная кароткая аўтабіяграфія;

рэкамендацыя ад пробашча;

дзве фатаграфіі 3х4;

ксеракопія пасведчання аб сярэдняй або вышэйшай адукацыі;

ксеракопія пашпарта (с. 31-33).