13 верасня адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Маці Божай Цярпліва Слухаючай у Капцёўцы з нагоды пачатку навучальнага года.
Пілігрымка праходзіць у верасні кожны год.
Пілігрымы выйдуць у 8.30 ад капліцы Святога Духа (вул. Багушэвіча, 51). Прыбыццё ў Капцёўку плануецца ў 11.30. Шлях будзе праходзіць праз Каменку і Цвіклічы, лесам і полем.
У 12.00 у санктуарыі пройдзе Імша, потым будзе абед, пасля - гульні.
Ад'езд на аўтобусах у Гродна - у 15.00.





