10 верасня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат) адбудзецца Імша ў інтэнцыі кс. Яна Варанецкага ў першую гадавіну смерці.
Пачатак у 12.00.
Супольна памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa запрашаюцца ўсе ахвотныя – духавенства, законныя сёстры, свецкія вернікі.
Ксёндз Ян Варанецкі нарадзіўся 15 ліпеня 1991 г., паходзіць з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне.
Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 2016 г. у Гродне. Быў вікарыем ашмянскай парафіі св. Арханёла Міхала, затым гродзенскіх парафій Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (дэканат Гродна-Захад) і св. Францішка Ксаверыя (катэдра, дэканат Гродна-Усход).
У ліпені 2024 г. стаў пробашчам ашмянскай парафіі св. Арханёла Міхала.
Неспадзявана адышоў у вечнасць 12 верасня 2025 г., ва ўзросце 34 гадоў, пахаваны ў Мікелеўшчыне.





