Skip to main content

19 верасня ў Будславе пройдзе І Францішканскі кангрэс

kostel1 a47З нагоды Юбілейнага года св. Францішка браты францішкане ўсіх трох галін, Францішканскі ордэн свецкіх, а таксама супольнасць “ФМ Таў” запрашаюць на агульнабеларускі кангрэс, які адбудзецца 19 верасня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

Гэты малітоўны форум пад дэвізам “Ідзі і адбудуй дом Мой” (FF 1038) закліканы стаць прасторай для супольнага разважання над духоўнай спадчынай Асізскага Бедняка, для братэрскай сустрэчы і праслаўлення Бога за дар асобы св. Францішка і яго харызмы для Касцёла і свету.

Чаму варта прыехаць

Гэта цудоўная магчымасць зачарпнуць з багацця францішканскай духоўнасці, бліжэй пазнаць постаць Святога з Асізі, а таксама пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю яго сучасных паслядоўнікаў на нашай зямлі. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Што чакае ўдзельнікаў

Праграма ўключае ўрачыстую св. Імшу, тэматычныя канферэнцыі, малітву адарацыі з разважаннямі і спевамі, а таксама тэатральнае прадстаўленне і музычны канцэрт. Дадаткова падчас кангрэсу будзе дзейнічаць гасцінны намёт “У капуцына”, кірмаш, ды інклюзіўная гульнявая пляцоўка ад “Карытас” для самых маленькіх удзельнікаў.

Цэнтральнай падзеяй кангрэсу стане св. Імша а 12-й гадзіне, якую ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі.

Праграма кангрэсу

10:00 – прыезд, рэгістрацыя і знаёмства;

11:00 – канферэнцыя на тэму “Актуальнасць францішканскай харызмы ў сучасным свеце”;

12:00 – урачыстая Эўхарыстыя;

13:00 – абед;

14:00 – канферэнцыя на тэму “Францішкане ў Беларусі: гісторыя і дзейнасць”;

15:00 – адарацыя / забаўляльная праграма для дзяцей;

15:40 – тэатральнае прадстаўленне “Гісторыя пра св. Францішка”;

16:30 – канцэрт францішканскай музыкі;

17:30 – літанія да св. Францішка і благаслаўленне рэліквіямі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца да 10 верасня, запоўніўшы анкету ў Google-форме.

Кантакты для дадатковай інфармацыі:

+375 29 948-19-06 – бр. Вадзім; +393 52 416-25-78 (Telegram, WhatsApp) – бр. Павел.