12 верасня на тэрыторыі фальварка Караліно пройдзе сустрэча моладзі на пачатак навучальнага года 2026/2027. Дэвізам мерапрыемства стануць словы: “Не бойся, Я з табой”.
План сустрэчы
Ад 15:00 – прыём удзельнікаў;
17:00 – канферэнцыя;
18:00 – св. Імша з удзелам біскупа і бласлаўленне моладзі;
19:00–20:00 – вольны час;
20:00 – сумесны канцэрт гуртоў Ignis Spiritus і Ave (святары);
21:30 – бласлаўленне.
Пасля завяршэння мерапрыемства прадугледжаны развоз удзельнікаў па Гродне.





