15 жніўня з Іўя ў Дуды вырушыць пілігрымка на фэст з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Урачыстасць у Дудах з’яўляецца глыбокай традыцыяй Іўеўшчыны, якая мае амаль 500-гадовую гісторыю. Да абраза Маці Божай у дудскай святыні здаўна імкнуцца трапіць шматлікія вернікі з наваколля.
Пілігрымка распачнецца ў 11:30 ад касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і зойме дзве гадзіны, за якія пілігрымы пройдуць каля 6 кіламетраў.
Св. Імша ў Дудах распачнецца ў 14:00.





