Skip to main content

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

rec pakajania 20З 4 па 6 верасня пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, на якія запрашаюць вернікаў, святароў і манаскіх асоб.

Натхненнем для адмысловых духоўных практыкаванняў, што ладзяцца ўжо ў чацвёрты раз, сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.

У праграме рэкалекцый пакаяння запланаваныя дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.

Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1, рэкалекцыйны дом пры парафіі св. Міхала Арханёла.

Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі: (+375 44) 771-99-83 – Марына.

Праграма рэкалекцый (магчымыя невялікія змены)

Пятніца, 4 верасня

18:00 – св. Імша

19:30 – вячэра

20:00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі за грахі і нявернасці (малітва прыніжэння prostratio perfectа – тлумачэнне ў некалькіх словах)

21:00 – Крыжовы шлях пакаяння

23:30 – малітва прыніжэння, пачатак усяночнай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту

Субота, 5 верасня

8:00 – супольнае заканчэнне ўсяночнай адарацыі

8:30 – сняданак

10:00 – актуальнасць Фацімскага паслання адносна перапрашэння Бога за людскія грахі і знявагі

11:00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

12:00 – Анёл Панскі, набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Гадзінкі

12:30 – абед

13:30 – пілігрымка пакаяння ва Уселюб (магчымасць споведзі, Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя пра Ружанец і яго моц, Святы Ружанец)

18:00 – св. Імша ў інтэнцыі вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве

19:30 – вячэра

20:30 – супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту

22:00 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі

23:00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

Нядзеля, 6 верасня

7:30 – заканчэнне адрацыі

8:00 – сняданак

8:45 – канферэнцыя пра ўдзячнасць Богу

10:00 – св. Імша падзякі і заканчэнне

Удзельнікам прапануецца падчас рэкалекцый захоўваць пост на вадзе або на хлебе і вадзе (па жаданні і паводле магчымасці), скласці ахвяраванне на духоўныя мэты, добра падрыхтавацца да споведзі і абавязкова мець з сабой Біблію і ружанец.