Парафія свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) сумесна з Ашмянскім райвыканкамам у суботу 29 жніўня запрашае да ўдзелу ў супольным святкаванні 150-годдзя з дня пабудовы касцёла, падчас якога адбудзецца пасвячэнне касцёла і алтара.
Урачыстую св. Імшу з гэтай нагоды ўзначаліць і пасвячэнне здзейсніць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Праграма святкавання:
10:30 – адарацыя падзякі і праслаўлення;
11:30 – гістарычны экскурс у мінулае жупранскага касцёла;
11:50 – прывітанне біскупа перад галоўным уваходам у касцёл;
12:00 – св. Імша з абрадам пасвячэння касцёла і алтара;
13:30 – эўхарыстычная працэсія;
14:20 – пачастунак для гасцей (каля касцёла) і бяспройгрышная латарэя графа Гутэн-Чапскага;
15:00 – святочны канцэрт харавой і інструментальнай музыкі “150 год надзеі і веры” (будынак касцёла).
Каля касцёла прадугледжаны:
фудкорты і кірмашовыя палаткі (дарога ад вул. Багушэвіча ў бок галоўнага ўваходу на могілкі);
зона гульняў і забаў для дзяцей і моладзі (тэрыторыя араторыя за касцёлам);
паркоўка для аўтамабіляў (поле збоку ад касцёла);
гістарычныя стэнды і фотазона (тэрыторыя касцёла).
Пробашч парафіі кс. Артур Ляшнеўскі SDB разам з вернікамі шчыра запрашаюць усіх жадаючых да супольнай малітвы і святкавання.





