6 жніўня, у свята Перамянення Пана, у касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (Пабернардынскі) адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Андрэя Садоўскага ў першую гадавіну яго смерці.
Пачатак св. Імшы ў 19:00.
Кс. канонік Андрэй Садоўскі – святар Беластоцкай архідыяцэзіі (Польшча), які з 1989 па 2007 год служыў на Гродзеншчыне. Ён быў пракуратарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, вікарыем гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа, а таксама душпастырам у Казловічах, Жытомлі і Абуховічах.
Адышоў у вечнасць 5 жніўня 2025 года.





