2 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца веласіпедная малітоўная сустрэча.
"Запрашаем усіх, хто любіць ровары і прагне духоўнага аднаўлення, - кажуць арганізатары. - Не пашкадуйце свайго часу і сіл! Ахвяруйце цяжкасці пераадолення шляху да Маці Божай Тракельскай у сваіх асабістых інтэнцыях. Далучайцеся да нас, каб разам пераадолець гэты шлях і сустрэцца з нашай нябеснай Маці!"
Мэтамі падарожжа ў санктуарый на гэтую сустрэчу арганізатары заахвочваюць зрабіць падзяку ("падзяка Панне Марыі за пражыты год, за Яе прысутнасць у вашым жыцці і вашых сем’ях") і духоўнае ўзрастанне ("сэнс гэтага падарожжа — сакральны, гэта цудоўная магчымасць для глыбокіх духоўных разважанняў, супольнай малітвы і ўмацавання веры").
Праграма сустрэчы:
12:00 - рэгістрацыя груп
12:30 - прывітанне ўдзельнікаў, малітва на ружанцы
13:00 - святая Імша
14:00 - кава-паўза
14:30 - веласпаборніцтвы
16:00 - падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў, благаслаўленне прысутных





