1 жніўня пройдзе пілігрымка з Мастоў у санктуарый Езуса Журботнага ў Росі.
Пілігрымка выйдзе ў 6.30 з мастоўскага касцёла Маці Божай Тройчы Цудоўнай. У 18 гадзін у санктуарыі ў Росі адбудзецца Імша, у 20.30 – канферэнцыя і адарацыя з малітвай.
Пілігрымка пройдзе ў дзясяты раз. “Ужо дзесяць гадоў мы ідзём разам, – кажуць арганізатары. – Гэта не проста маршрут: гэта дзесяць гадоў сустрэч з Богам на шляху, сяброўства, якое мацнее на кожным прывале, сведчанняў, што Пан сапраўды вядзе нас. Запрашаем усіх: і тых, хто ўдзельнічае ў пілігрымцы з самага першага года, і хто толькі збіраецца зрабіць гэты першы крок. З намі пойдзе моладзь, сем’і з дзецьмі і нашы самыя старэйшыя парафіяне. Пілігрымка – шлях для кожнага!”
Для ўдзелу абавязковы запіс – у месэнджарах ці па нумары тэлефона:
+375 29 586 39 16 – ксёндз Віктар Ханько





