Дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы наших сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) запрашае ўсіх аматараў рыбнай лоўлі на сустрэчу, якая пройдзе 25 ліпеня.
"Вас чакаюць сяброўскае спаборніцтва, абмен рыбацкімі сакрэтамі, цёплая падтрымка адзін аднаго і, канешне ж, падвядзенне вынікаў на месцы. Сардэчна запрашаем, будзем рады бачыць вас і вашыя сем’і", - кажуць арганізатары.
Праграма:
9.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
9.30 – прывітанне, малітва на ружанцы
10.00 – святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў
11.00 – пачатак спаборніцтваў (азёры ў санктуарыі)
14.00 – юшка па-тракельску
14.30 – падвядзенне вынікаў, узнагароджанне
Уваход вольны, колькасць удзельнікаў не абмежаваная, запрашаюцца ўсе жадаючыя незалежна ад узросту і вопыту. Спаборніцтва праводзіцца ў індывідуальным і камандным заліку. Кожны ўдзельнік павінен мець сваю вуду і ўсе неабходныя прыстасаванні. Лавіць можна рыбу любой велічыні, уся злоўленая рыба застаецца рыбаку.
Падвядзенне вынікаў праводзіцца ў намінацыях: самая першая вылаўленая рыба; самая вялікая вылаўленая рыба; максімальная вага вылаўленай рыбы; максімальная колькасць вылаўленай рыбы.





