З 14 па 16 жніўня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі “Чытанне Бібліі і асабістыя сустрэчы з жывым Езусам праз Слова”, якія арганізуе гродзенская супольнасць “Мужчыны святога Юзафа”.
Правядзе духоўныя практыкаванні кс. Артур Ляшнеўскі SDB. Святар адзначае: “Для хрысціяніна Біблія — не проста гістарычны помнік, а натхнёнае Богам Слова. Святое Пісанне выступае галоўным духоўным арыенцірам, які раскрывае характар Пана і Яго намеры, а таксама з’яўляецца асновай для фарміравання веры, маральных каштоўнасцей і асабістых адносін з Творцам праз вучэнне Езуса Хрыста. На рэкалекцыях мы наблізімся да святасці Пісання і адкрыем яго як жывы інструмент зносін са Створцам. Таксама будзем практыкаваць старажытны малітоўны спосаб чытання Бібліі “Lectio Divina”, імкнучыся адкрыць тайны Божага Сэрца і прысвяціць Яму сябе”.
Праграма рэкалекцый (магчымыя змены):
14 жніўня, пятніца
20.00 – вячэра
21.00 – святая Імша з гаміліяй
22.00 – пытанні і адказы, знаёмства, увядзенне ў рэкалекцыі
15 жніўня, субота
8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina
9.00 – сняданак
10.00 – канферэнцыя №1
11.15 – перапынак на каву
12.00 – святая Імша з гаміліяй
13.00 – абед
13.30 – вольны час (экскурсія па касцёле)
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.15 – канферэнцыя №2
16.30 – перапынак на каву
17.00 – адарацыя з Ружанцам, магчымасць споведзі
18.30 – вячэра
20.30 – дыскусія па канферэнцыях
22.00 – індывідуальная начная адарацыя (да 8 гадзін раніцы)
16 жніўня, нядзеля
7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina
8.00 – сняданак
9.00 – канферэнцыя №3
10.00 – перапынак на каву
10.30 – пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў
12.00 – святая Імша
13.00 – абед
13.30 – благаслаўленне, заканчэнне
Дадатковая інфармацыя па нумарах:
+375 33 621 66 56 – Віталь
+375 29 546 83 19 – Аляксандр
+375 29 546 83 19 – Viber, Telegram
Рэкамендаванае ахвяраванне, уключаючы начлег і харчаванне, – 120 руб. + добраахвотнае ахвяраванне для рэкалекцыяніста. З сабой па магчымасці мець Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.





