Skip to main content

У другой палове ліпеня пройдзе пілігрымка да месца смерці Мар’яны Бярнацкай

naumowicze 118 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – форт №2 (Навумавічы) да месца спачыну жыхароў Гродна і Ліпска, у тым ліку благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, расстраляных у час Другой сусветнай вайны.

Пілігрымка вырушыць з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай у 11.30. У 18.00 на месцы смерці ахвяр вайны адбудзецца Імша ў памяць аб іх.

Да форту №2 можна таксама даехаць на аўтобусе ад прыпынку грамадскага транспарту ля крамы “Баторыя”, ад’езд у 17.00.

Вяртанне ў Гродна пасля Імшы, аплата за праезд добраахвотная.