Skip to main content

Праграма ўрачыстасцяў у Будславе

2025 07 05 352025 07 04 Budslau 13-4 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць традыцыйныя ўрачыстасці, у якіх звычайна ўдзельнічаюць вернікі розных дыяцэзій Касцёла на Беларусі.

Сёлета ўрачыстасці пройдуць у гонар 35-годдзя з часу аднаўлення каталіцкіх структур на Беларусі, на іх будуць дзякаваць Богу за адраджэнне Касцёла ў нашай краіне. Паколькі сёлета ў Касцёле праходзіць Год святога Францішка Асізскага, праграма ўрачыстасцяў уключае адпаведныя разважанні і малітвы праз заступніцтва гэтага святога. Дэвіз урачыстасцяў – “Богу хвала — Марыі давер — Касцёлу вернасць”.

На ўрачыстасцях адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі (Касцёла на Беларусі) Крыві Езуса Хрыста. На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанаваць цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай і памаліцца перад ім.

Праграма:

3 ліпеня, пятніца

14.00-17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў

18.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў

20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы

20.30 — Нешпары ў гонар Панны Марыі

21.00 — Крыжовы шлях

22.00 — моладзевая праграма “Моладзь да моладзі са святым Францішкам Асізскім”

23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

4 ліпеня, субота

00.00 — святая Імша

02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

06.00 — Боская літургія Грэка-Каталіцкай Царквы пры галоўным алтары

07.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

08.00 — святая Імша ў базыліцы

09.00 — фацімскі Ружанец

09.45 — прэзентацыя першага агульнабеларускага афіцыйнага каталіцкага спеўніка “Божа, мы Цябе ўслаўляем” (дар Касцёлу да 35-годдзя аднаўлення яго структур)

10.30 — аднаўленне сужэнскіх абяцанняў з нагоды 35-годдзя шлюбу (1991 год)

11.30 — святая Імша, акт прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Езуса Хрыста, эўхарыстычная працэсія