З 8 па 10 ліпеня адбудзецца пілігрымка з Ашмянаў у дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
У ліпені ў тракельскім санктуарыі праходзяць дыяцэзіяльныя ўрачыстасці, на якія прыбываюць пілігрымы з розных месцаў.
“Ідзем разам да Маці Міласэрнасці, Маці нашых сем’яў!” – заахвочваюць арганізатары ашмянскай пілігрымкі.
Запіс у пілігрымку да канца чэрвеня па тэлефоне:
+375 33 620 98 62 – ксёндз Раман





