Skip to main content

Семінарыя ў Гродне аб’яўляе прыём абітурыентаў на 2026-2027 навучальны год

photo 2026 06 01 18 50 37Гэтай восенню Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне распачынае чарговы навучальны год.

Асноўная мэта існавання семінарыі заключаецца ў тым, каб Касцёл у Беларусі мог атрымліваць верных, адданых і мудрых пастыраў. Як вышэйшая духоўная навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла, яна дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага святарскага служэння людзям і Касцёлу.

Дакументы Каталіцкага Касцёла разглядаюць фармацыю ў семінарыях як цэласны працэс, накіраваны на тое, каб зрабіць будучых святароў “сапраўднымі пастырамі душ па прыкладзе нашага Пана Езуса Хрыста, Настаўніка, Святара і Пастыра” (Optatam totius, 4). Гэты працэс грунтуецца на чатырох асноўных вымярэннях, якія павінны быць гарманічна інтэграваныя: чалавечым, духоўным, інтэлектуальным і пастырскім.

Cемінарыя — не проста месца навучання, а адукацыйная супольнасць у працэсе развіцця. Яна закліканая быць працягам супольнасці апосталаў, сабраных вакол Езуса. Працэс фармацыі дапамагае семінарыстам узрастаць у веры, будаваць сваё духоўнае жыццё згодна з евангельскімі парадамі і прынцыпамі; праз розныя аскетычныя практыкі яны пазнаюць сябе, вывучаючы філасофскія і тэалагічныя дысцыпліны, а таксама класічныя і замежныя мовы і дапаможныя прадметы.

Акрамя духоўнай фармацыі і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, вучоба ў семінарыі прадугледжвае літургічную практыку ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі семінарыст мае права звяртацца да біскупа сваёй дыяцэзіі з просьбай удзяліць яму пасвячэнне.

Для паступлення ў семінарыю абітурыент павінен прадставіць наступныя дакументы:

уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння (пішацца ў семінарыі падчас падачы дакументаў);

уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;

 атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;

 сертыфікаты двух ЦЭ; калі ёсць сертыфікат з ЦТ па іншым прадмеце, можна прадставіць і яго;

пасведчанне аб хросце;

 пасведчанне аб канфірмацыі;

пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;

 характарыстыка ад пробашча;

 характарыстыка ад катэхета;

 медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ;

пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33);

 ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);

 чатыры фотаздымкі 3х4 см (у пінжаку, белай кашулі і пад гальштукам).

Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і мець якасці, неабходныя для будучага святарскага служэння.

Прыём дакументаў

У рэктараце семінарыі ў Гродне:

папярэдні запіс па тэлефоне:

адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А (дакументы прымае дзяжурны святар).

З пытаннямі звяртацца па тэлефонах:

+375 29 782 60 95 (ксёндз Ян Раманоўскі, рэктар);

+375 29 871 84 67 (ксёндз Андрэй Скамарошка, прэфект).

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 553 90 76 (акрамя нядзель і ўрачыстасцяў);

адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1А (дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі).

У Віцебскай дыяцэзіі:

папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 884 54 82 (акрамя нядзель і ўрачыстасцяў);

адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1 (дакументы прымае кс. канонік Мікалай Ціхановіч).

У Пінскай дыяцэзіі:

папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 727 31 98 (кс. Андрэй Рылка);

адрас: Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 16.

Уступны экзамен для абітурыентаў з усіх дыяцэзій адбудзецца 4 жніўня ў 10.30 у семінарыі (г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А).

Падача дакументаў у семінарыі 3 жніўня з 10.30. Абітурыентам з аддаленых месцаў можна прыехаць 2 жніўня на начлег, папярэдне паведаміўшы пра гэта адміністрацыі семінарыі.