6 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях пройдзе дыяцэзіяльная сустрэча ўдзельнікаў малітоўнага руху “Маргарытка”.
Запрашаюцца вернікі з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, якія належаць да гэтага руху, мэта якога – малітоўная падтрымка святароў.
Праграма:
9.30 – прыбыццё, рэгістрацыя
10.00 – канферэнцыя
11.00 – адарацыя, магчымасць споведзі
12.00 – святая Імша, пасля – супольны пасілак





