17-18 чэрвеня ў Гродне адбудзецца XIV Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
Дэвіз сёлетняй парафіяды – “Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца”. Першы дзень парафіяды пройдзе ў парафіях святога айца Піо (мікрараён Грандзічы) і Найсвяцейшага Адкупіцеля (мікрараён Дзевятоўка), другі дзень – на стадыёне ЦСК “Нёман”.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму. Ёсць магчымасць начлегу (пра патрэбу ў начлегу неабходна паведаміць загадзя).
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”. Элемент “святыня” ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні “Sacro song”, конкурс ведаў “Жыццё і гісторыя Касцёла”; элемент “тэатр” – конкурс малюнка і конкурс “Музыка – маё жыццё”; элемент “cтадыён” – бег 60 м, 100 м, 400 м і 800 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол.
Узрост удзельнікаў – 10-18 гадоў, хлопцы і дзяўчаты.
Катэгорыя “A” – 2014-2016 г. нар.
Катэгорыя “B” – 2011-2013 г. нар.
Катэгорыя “C” – 2008-2010 г. нар.
Кошт удзелу – 10 руб.
Праграма:
17 чэрвеня
10.00-11.45 – прыбыццё і рэгістрацыя (парафія св. Піо, вул. Віктара Саяпіна, 19)
11.30 – падрыхтоўка да святой Імшы (падрыхтоўка літургіі спеваў, магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання)
12.00 – святая Імша (парафія св. Піо), урачыстае адкрыццё парафіяды
13.00-13.35 – абед
13.45 – ад’езд на аўтобусе ў парафію Найсвяцейшага Адкупіцеля
14.10-15.40 – конкурс “Музыка – маё жыццё”
15.20-15.50 – біблійны конкурс
15.40-17.10 – конкурс “Sacro song”
16.50-17.20 – конкурс ведаў “Жыццё і гісторыя Касцёла”
17.40-18.40 – конкурс малюнка
17.10-17.50 – вячэра
18.00-19.10 – шашкі (адборачны тур)
18.40-20.30 – валейбол
20.35 – вячэрнія малітвы
20.50 – ад’езд на аўтобусе ў парафію св. Піо
21.00 – засяленне ўдзельнікаў (парафія св. Піо)
18 чэрвеня
7.45 – ранішнія малітвы (у прыватным парадку)
08.10 – ад’езд на гарадскі цэнтральны стадыён
08.40 – снеданне (стадыён ЦСК “Нёман”)
09.10 – урачыстае распачацце спартыўных спаборніцтваў (у зале для бадмінтону)
09.25-10.10 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. А)
09.25-10.15 – настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С)
10.15-10.55 – настольны тэніс (дзяўчаты кат. В)
10.10-11.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. В)
10.55-11.40 – настольны тэніс (хлопцы кат. В)
11.20-11.35 – бег 60 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В)
11.00-11.50 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. С)
10.35-11.00 – кіданне мяча (хлопцы кат. А)
11.35-11.50 – бег 100 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С)
11.00-11.25 – кіданне мяча (хлопцы кат. С)
11.50-12.10 – бег 400 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В)
11.40-12.20 – настольны тэніс (хлопцы кат. А, С)
11.25-11.45 – кіданне мяча (хлопцы кат. В)
12.10-12.25 – бег 800 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С)
11.45-12.25 – кіданне мяча (дзяўчаты кат. А, В, С)
12.30-13.00 – абед
13.00-15.30 – шашкі
13.30-15.30 – бадмінтон
14.00-15.30 – футбол (хлопцы кат. А, В, С)
15.50 – ад’езд у парафію св. Піо
16.30 – cвятая Імша (парафія св. Піо)
17.30 – вячэра
18.00 – узнагароджванне пераможцаў і заканчэнне парафіяды
За парушэнне правіл удзельніка ў трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”, а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары парафіяды маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або цэлую групу.
Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 8 чалавек. Наяўнасць апекуна для групы кожнай парафіі абавязковая. Апекуном можа быць толькі паўналетняя асоба, якая не ўдзельнічае ў спаборніцтвах.
Па прыбыцці на парафіяду кожны апякун павінен прадставіць арганізатарам падрыхтаваныя загадзя дакументы (дадатак 8-11).
Пра ўдзел у парафіядзе паведаміць да 10 чэрвеня па тэлефонах:
375 33 624 35 22 (МТС), +375 29 319 54 65 (А1) – ксёндз Артур
Дадатак 1. Фармуляр удзельніка
Дадатак 3. Конкурс “Музыка – маё жыццё”
Дадатак 4. Біблійны конкурс і конкурс ведаў “Гісторыя і жыццё Касцёла”
Дадатак 5. Конкурс “Sacro song”
Дадатак 6. Правілы ўдзелу ў элеменце “стадыён”
Дадатак 7. Бібліяграфія для біблійнага конкурсу і конкурсу “Гісторыя і жыццё Касцёла”
Дадатак 8. Фармуляр удзельнікаў у элеменце “святыня”
Дадатак 9. Фармуляр удзельнікаў у элеменце “тэатр”
Дадатак 10. Фармуляр удзельнікаў у элеменце “стадыён”
Дадатак 11. Фармуляр удзельнікаў у конкурсе шашак элементу “стадыён”





