Skip to main content

У пачатку чэрвеня ў Тракелях пройдзе свята дзяцей, якія прыступаюць да Першай Камуніі

trakeli dzeci 25Дзеці, якія ў гэтым годзе прымуць Першую Камунію, іх бацькі і душпастыры запрашаюцца 2 чэрвеня ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Там пройдзе Дзень дзяцей, якія прыступаюць да Першай Камуніі, у межах якога адбудзецца сумесная малітва за дар прыняцця святой Камуніі, за святасць і ўзрастанне дзяцей у ласцы Божай. “Запрашаем сардэчна, Марыя вас чакае!” – кажа кусташ санктуарыя кс. Вадзім Сурвіла.

Праграма:

10.30 – прыбыццё: інтэрактыўнае заданне для кожнай парафіі

11.00 – перапынак на гарбату

12.00 – святая Імша

13.00 – абед

13.30 – забаўляльная праграма (актыўныя гульні, танцы)

15.00 – сумесная малітва да Маці Божай; агульны фотаздымак; заканчэнне.

Дадатковая інфармацыя і запіс да 30 мая па тэлефоне:

+375 29 867 55 16