Skip to main content

У гродзенскай семінарыі пройдзе адарацыя, на якой будуць маліцца аб новых пакліканнях

adoracja najswietszego sakramentu czyli jak stracic czas z bogiem

30 красавіка ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, на якой будуць маліцца аб новых пакліканнях да служэння ў Касцёле. На адарацыю запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Днём малітвы аб новых пакліканнях з’яўляецца нядзеля Добрага Пастыра – ёю распачаўся гэты тыдзень. Адарацыя, такім чынам, стане працягам гэтай малітвы.

“Хочам разам прасіць нашага Пана, каб Ён з любоўю ўзглянуў на маладыя сэрцы і, рассейваючы страхі і перашкоды, паставіў тых, каго сам хоча, на шлях святарскага і манаскага жыцця”, – гаворыцца ў запрашэнні, з якім звяртаецца супольнасць семінарыі.

Пачатак адарацыі ў 20.00.