
У нядзелю 3 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат) пройдуць святкаванні Дня маці. У той жа дзень адбудзецца пешая пілігрымка ў Баруны, у якую запрашаюцца маці, жанчыны і дзяўчаты.
Дзень маці, калі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, адзначаецца ў Касцёле на Гродзеншчыне ў першую нядзелю мая. Урачыстая Імша ў Барунах з гэтай нагоды адбудзецца ў 15.00.
Пешая пілігрымка ў Баруны вырушыць ад ашмянскага касцёла св. Арханёла Міхала ў 7.30.
Ксёндз Павел Паўлюкевіч, кусташ барунскага санктуарыя, запрашае да ўдзелу ва ўрачыстасцях і ў пілігрымцы.





