Skip to main content

У Мастах пройдзе велікодная малітоўная сустрэча

L height 2

18 красавіка ў касцёле ў Мастах пройдзе велікодная малітоўная сустрэча.

Яна пачнецца ў 17.00 святой Імшой, таксама ў праграме будуць адарацыя і малітва аб аздараўленні і вызваленні.

“Сардэчна запрашаем на гэтую сустрэчу, на якой мы паразважаем над тым, што значыць служыць любоўю, – кажуць арганізатары. – У Пасланні да Галатаў святы Павел нагадвае нам: “У любові служыце адзін аднаму. Бо ўвесь Закон спаўняецца ў адным: любі бліжняга свайго, як самога сябе” (Гал 5, 13-14). Але як увасобіць гэтую запаведзь на практыцы? Як любіць шчыра і штодзённа? Як казаць пра Хрыста на працы, сярод калег і ў сям’і? Што такое служэнне і ў чым яго сутнасць? І як служыць Пану, калі здаецца, што жыццё разбураецца і надзеі на паляпшэнне няма? Мы часта ўспамінаем біблейскіх герояў у моманты іх трыумфу, забываючы пра гады выпрабаванняў, якія ім давялося перажыць. Успомнім Юзафа. Мы ведаем яго як вялікага валадара Егіпта, але якім шляхам ён да гэтага прыйшоў? Спачатку – рабства ў чужой зямлі, куды яго прадалі ўласныя браты. Затым – несправядлівае заключэнне ў вязніцу. Здавалася, Бог забыў яго… Але менавіта ў рабстве і ў вязніцы Юзаф працягваў служыць – служыць верай, служыць людзям, служыць Богу, нягледзячы на цяжкія абставіны”.