
З 1 па 3 мая ў Смаргоні пройдуць дыяцэзіяльныя дні моладзі пад назвай “Жыць Евангеллем”.
“Гэта асаблівая падзея для моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая аб’яднае ўдзельнікаў у атмасферы веры, сяброўства і натхнення, – паведамілі арганізатары. – У праграме будуць майстар-класы, канцэрты, канферэнцыі, цікавыя сустрэчы, зносіны і жывы досвед Касцёла, які запомніцца надоўга. Дні моладзі – выдатная магчымасць знайсці новых сяброў, умацавацца духоўна і па-сапраўднаму адчуць, што значыць жыць Евангеллем сёння”.
Праграма:
1 мая, пятніца
16:00 – прыбыццё, рэгістрацыя, рассяленне
18:00 – прывітанне, святая Імша
19:30 – вячэра
20:30 – інтэрактыўны вечар
21:30 – канцэрт
22:30 – слова на добрую ноч, благаслаўленне
2 мая, субота
9:00 – ранішнія малітвы
10:00 – майстар-класы
12:00 – святая Імша
13:30 – абед
15:30 – тэатр
16:30 – праца ў групах
17:00 – вольны час
18:00 – вячэра
19:30 – канферэнцыя
20:30 – адарацыя
21:30 – канцэрт
22:30 – слова на добрую ноч, благаслаўленне
3 мая, нядзеля
9:00 – ранішнія малітвы
10:00 – святая Імша
12:00 – заканчэнне
Узрост удзельнікаў – ад 14 гадоў. Запрашаюцца ўдзельнікі таксама з іншых дыяцэзій.
Рэгістрацыя і ўся неабходная інфармацыя па спасылцы.
Рэгістрацыя доўжыцца да 17 красавіка.
Будзе арганізаваны супольны прыезд цягніком з прыпынкамі Гродна – Масты – Ражанка – Ліда – Маладзечна – Смаргонь.





