
28 сакавіка ў Гродне адбудзецца Крыжовы шлях па вуліцах горада. Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае на набажэнства ўсіх вернікаў парафій Гродна і наваколля.
Крыжовы шлях пройдзе пасля Імшы, якая распачнецца ў 19.00 у катэдры св. Францішка Ксаверыя. Скончыцца ён у касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскім).
На набажэнства трэба ўзяць свечкі або ліхтарыкі. Крыж будуць несці паводле зацверджанага парадку вернікі розных гродзенскіх парафій.





