Skip to main content

У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання

unaki seminaria 44 1

З 27 па 29 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў на тэму распазнання свайго паклікання.

Запрашаюцца юнакі ва ўзросце ад 14 гадоў, асабліва міністранты.

Рэкалекцыі дадуць магчымасць паразважаць над сваім пакліканнем, адказаць сабе на пытанне: “Да чаго мяне кліча Бог?”, адчуць атмасферу жыцця семінарыі, паразмаўляць з семінарыстамі і выхавацелямі, больш даведацца аб праўдах веры і малітве.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне:

+375 33 325 43 08 — ксёндз Павел

Колькасць месцаў абмежаваная, таму запісвацца трэба загадзя.