Skip to main content

У гродзенскім касцёле пройдзе евангелізацыйны курс

1000 F 107906621 D5T7SNdU6xTzYBz5pGy5Wbrns2ncWMnZ

З 10 па 12 красавіка ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (вул. Курчатава, 41) будзе праходзіць евангелізацыйны курс “Новае жыццё”.

“Курс для тых, хто хоча пазнаёміцца з жыццём Езуса Хрыста і адкрыць сучасны вобраз свецкага католіка праз абвяшчэнне керыгмы, евангелізацыйны запал і сведчанне супольнасці”, – паведамляюць арганізатары.

10 красавіка курс будзе праходзіць з 20 да 22 гадзін, 11 красавіка – з 9.30 да 18.30, 12 красавіка – з 9.30 да 15 гадзін. Ёсць магчымасць начлегу.

Пажаданае ахвяраванне за ўдзел – 50 руб.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

+375 29 288 70 44 – Наталля

+375 33 620 84 39 – Сняжана