Skip to main content

Дзень кансэкраванага жыцця адзначаць у Гродне

p 2024 02 01 1 1

У сераду 4 лютага ў Гродне адзначаць Дзень кансэкраванага жыцця. Святкаванне будзе нагодай падзякаваць Богу за кансэкраваных асобаў і памаліцца аб тым, каб яны былі вернымі Яму на сваім шляху.

Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае на святкаванне ўсіх кансэкраваных асобаў дыяцэзіі – святароў, законных братоў і сясцёр.

Праграма:

10:30 – канферэнцыя “Вернасць Езусу ў манаскім жыцці” (касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, кс. Валерый Пупкевіч SСJ)

11:00 – 11:30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь (касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі)

12:00 – святая Імша, якую ўзначаліць і на якой прамовіць гамілію для кансэкраваных асобаў біскуп Уладзімір Гуляй (катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя)

13:30 – абед (сталовая Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі)

Настаяцелі манаскіх супольнасцяў дыяцэзіі павінны да 31 студзеня паведаміць пра колькасць удзельнікаў ад сваёй супольнасці а. Аляксандру Махначу SP па нумары:

+375 29 789 06 27