Skip to main content

У Гродне пройдзе семінар “Новае жыццё ў Духу Святым”

1677628335 bogatyr club p svyatoi dukh foni vkontakte 7

У лютым і сакавіку ў Гродне пройдзе семінар “Новае жыццё ў Духу Святым”.

Семінар, па словах арганізатараў, прызначаны для практыкуючых католікаў, на яго запрашаюцца тыя, хто жадае ўсталяваць або паглыбіць адносіны з Богам, адкрыцца на прыняцце Божых дароў, умацавацца ў веры і гатовы над гэтым працаваць.

Семінар уключае восем сустрэч, якія будуць праходзіць па серадах з 4 лютага па 25 сакавіка з 19.00 да 21.00 па адрасе: вул. Маладзёжная, 4А.

“Гэтыя духоўныя практыкаванні — унікальная магчымасць паглыбіцца ў Божае слова, – кажуць арганізатары. – Гэта цыкл васьмiтыднёвых духоўных практыкаванняў, заснаваны на інтэнсіўным асабістым разважаннi над Святым Пісаннем. Кожны ўдзельнік атрымае дзённiк-кіраўніцтва, у якім будуць прадугледжаны штодзённыя фрагменты для разважанняў і практычныя парады. У гэты час мы заклікаем удзельнiкаў штодня маліцца і запicваць свае думкі і разважанні — гэта дапаможа глыбей зразумець і ўсвядоміць Божае слова. У сярэдзіне тыдня, кожную сераду, праводзяцца сустрэчы, на якіх вернікі разам моляцца, дзеляцца думкамі ў групе і ўдзельнічаюць у тэматычных лекцыях. А на асаблівай, шостай, сустрэчы, якая праводзіцца ў суботу, моляцца аб напаўненнi Святым Духам. Запрашаем усіх, хто жадае паглыбіцца ў духоўнае жыццё, адчуць Божую ласку і атрымаць новыя сілы для штодзённых выпрабаванняў”.

Дадатковая інфармацыя і запіс на сайце ehad.by 

Тэлефонны нумар для сувязі:

+375 29 584 34 32 – Ганна