
З 30 студзеня па 1 лютага ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41) пройдзе курс “Эмаўс”.
Курс, як паведамляюць арганізатары, распавядае “аб Езусе і Яго вучнях”, а дакладней – аб тым, як “вучні, расчараваныя падзеямі крыжовай мукі Езуса, вяртаюцца да сваёй штодзённасці і іх сустракае Ён сам, каб распаліць іх сэрцы і адкрыць вочы”.
Курс пачнецца 30 студзеня пасля святой Імшы, пачатак якой у 19 гадзін.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонных нумарах:
+375 25 947 79 66 – Галіна
+375 29 581 11 89 – Уладзімір





