21 жніўня з 19:00 да 21:20 ва ўнутраным двары касцёла св. Міхала Арханёла пройдзе канцэрт-баль “Ажурныя Мары”.
У праграме прагучаць вядомыя класічныя музычныя творы ў выкананні сімфанічнага аркестра і хору Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. На сцэне выступяць таксама вядомыя выканаўцы сучаснай беларускай оперы.
Падчас канцэрта адначасова будзе праходзіць касцюміраваны сярэднявечны баль. Запрашаюцца ўсе жадаючыя правесці культурна свой час у першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.
Уваход свабодны.





