11 чэрвеня, на заканчэнне актавы Божага Цела, у Гродне пройдзе эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада.
Працэсія адбудзецца пасля Імшы, якая будзе цэлебравацца ў катэдры св. Францішка Ксаверыя. Пачатак Імшы ў 18.30.
У ходзе працэсіі будуць прыпынкі ля чатырох алтароў.
Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае ўсіх вернікаў парафій горада да ўдзелу ў працэсіі. У сваім звароце іерарх выказвае пажаданне, каб удзел у ёй спрыяў ажыўленню і ўмацаванню веры ў праўдзівую прысутнасць Езуса Хрыста ў эўхарыстычным хлебе.





