Skip to main content

У гродзенскай катэдры памоляцца за першага біскупа дыяцэзіі

biskup 26

30 мая ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца св. Імша падзякі за дар жыцця і атрыманыя ласкі з нагоды 50-годдзя святарскага пасвячэння і 35-годдзя біскупскай сакры біскупа-эмерыта Аляксандра Кашкевіча.

Праграма

11:30 – прэзентацыя жыццярысу і біяграфічнай кнігі;

12:00 – св. Імша.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 года. Святарскае пасвячэнне прыняў 30 мая 1976 года. 23 мая 1991 года прыняў біскупскае пасвячэнне і здзейсніў інгрэс у катэдральны касцёл у Гродне. Да 2025 года служыў Касцёлу як біскуп Гродзенскі.

Да супольнай малітвы за дастойнага юбіляра запрашаюцца духавенства і вернікі дыяцэзіі.