Skip to main content

Гродзенская супольнасць “Мужчыны святога Юзафа” арганізуе рэкалекцыі

praying 1

З 27 лютага па 1 сакавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску (вул. Серафімовіча, 19) пройдуць рэкалекцыі для мужчын, арганізаваныя гродзенскай супольнасцю “Мужчыны святога Юзафа”.

Рэкалекцыі правядзе а. Павел Раманчук OFM Conv, называюцца яны “Духоўнае развіццё і мужчынская ідэнтычнасць”, будуць абмяркоўвацца наступныя тэмы:

мужчынскае развіццё ў Святым Пісанні; мужчына, які становіцца перад абліччам Бога;

адказнасць і роля мужчыны ў сучаснасці, выклікі, выпрабаванні і крызісы;

прыклад святых мужчын, які натхняе і дапамагае ў сучаснасці;

мужчына як знак стабільнасці і клопату.

Праграма (магчымыя змены):

27 лютага, пятніца

20.00 – вячэра

21.00 – святая Імша з гаміліяй

22.00 – пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі

28 лютага, субота

8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя №1

11.15 – кава-паўза

12.00 – святая Імша з гаміліяй

13.00 – абед

13.30 – Крыжовы шлях

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15 – канферэнцыя №2

16.30 – кава-паўза

17.00 – адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі

18.30 – вячэра

20.30 – дыскусія па канферэнцыях

22.00 – індывідуальная начная адарацыя (да 8 гадзін раніцы)

1 сакавіка, нядзеля

7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina

8.00 – снеданне

9.00 – канферэнцыя №3

10.00 – кава-паўза

10.30 – пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў

12.00 – святая Імша

13.00 – абед

13.30 – благаслаўленне, заканчэнне

Дадатковая інфармацыя па тэлефонных нумарах:

+375 33 621 66 56 Віталь

+375 29 546 83 19 Аляксандр

+375 29 546 83 19 Viber, Telegram

Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў. Рэкамендаванае ахвяраванне за ўдзел, уключаючы начлег і харчаванне, складае 175 рублёў + дабравольнае ахвяраванне для рэкалекцыяніста.

З сабой мець Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.