
14 лютага ў гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (вул. Курчатава, 41) пройдзе сустрэча моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
Сустрэча адбудзецца пад дэвізам “Шчаслівыя чыстыя сэрцам” (Мц 5, 8), таму на ёй будзе захоўвацца “дрэс-код”: як паведамляюць арганізатары, “трэба мець на сабе нешта белага колеру”. Акрамя таго, удзельнікаў просяць узяць якісьці маленькі пачастунак.
Запрошаным на сустрэчу госцем будзе гурт “Open heavens”.
Праграма:
18.00 – канферэнцыя “Чысціня”
19.00 – святая Імша
20.00 – “запусты”, пачастунак





