Skip to main content

У Гродне будуць праходзіць малітоўныя сустрэчы моладзі ў духу Taize

tasize

Кожную трэцюю суботу месяца ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) будуць праходзіць малітоўныя сустрэчы моладзі ў духу Taize.

Пачатак у 20.00. Бліжэйшая сустрэча пройдзе 24 студзеня.

На сустрэчах будзе малітва ў цішыні, супольны спеў, а таксама, па словах арганізатараў, магчымасць адчуць блізкасць Бога.