Skip to main content

Адышла ў вечнасць мама сястры Валерыі Рудой ISSM

candle 1068948 1280 2Курыя Гродзенскай дыяцэзіі, са смуткам паведамляе, што 14 кастрычніка ва ўзросце 76 гадоў адышла ў вечнасць Рэгіна Рудая, мама сястры Валерыі Рудой з Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі, якая паходзіць з Ражанкі і нясе служэнне ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне.

Пахавальная святая Імша адбудзецца ў пятніцу, 16 кастрычніка, у парафіяльным касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ражанцы .

Пачатак у 12.00.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане...