Skip to main content

Урачы паведамілі падрабязнасці аперацыі Пантыфіка

cq5dam.thumbnail.cropped.1500.844 41Папу выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ аденакарцыномы лёгкага, паведамілі ўрачы. Заяву абнародавала Зала Друку Святога Пасада.

“Святому Айцу, як і планавалася, была праведзена аперацыя на органах грудной клеткі. Для дасягнення радыкальнага выніку з дапамогай відэаасіставанай тэхнікі была выдалена ніжняя доля правага лёгкага. Інтрааперацыйнае гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ адэнакарцыномы лёгкага, як і меркавалася паводле вынікаў перадаперацыйных абследаванняў”, - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным ўвечары 13 кастрычніка 2026 года.

Адзначаецца, што Святы Айцец знаходзіўся ў аперацыйнай каля трох гадзін, а сама аперацыя доўжылася каля 90 хвілін. Яна прайшла паспяхова, без ускладненняў.

Пасля аперацыі Папа нармальна прачнуўся і пасля кароткага перыяду назірання вярнуўся ў сваю палату на 10-м паверсе.

Хірургічную брыгаду ўзначальваў прафесар Стэфана Маргарытора. У яе склад таксама ўваходзілі прафесар Эліза Меачы, доктар Марыя Тэрэза Кангеда і доктар Леанарда Петракка Каравэла.

У склад анестэзіялагічнай брыгады ўваходзілі прафесар Масіма Антанэлі, доктар Джавані Пунца і доктар Джузэпэ Бэла.

Паводле Vatican News