Skip to main content

Гальшанская парафія адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Францішка

1A1A91554 кастрычніка парафія св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах (Ашмянскі дэканат) адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар Францішка Асізскага.

У гэтай парафіі, дзе служаць францішкане, урачыстасць сёлета мела асаблівы характар, бо адзначалася ў 800-ю гадавіну з часу смерці святога.

Імшу ў старадаўнім парафіяльным касцёле цэлебраваў а. Валерый Шайгярэвіч OFMConv, прысутнічалі шматлікія вернікі парафіі. У гаміліі айцец Валерый засяродзіў увагу на пасланні Францішка Асізскага. Святар адзначыў, што гэтае пасланне засноўваецца на радыкальным убостве, братэрстве ўсіх стварэнняў і супакоі і што яно актуальнае таксама сёння.

1A1A8855

Завяршылася ўрачыстасць эўхарыстычнай працэсіяй, у межах якой дзякавалі Богу за прысутнасць у чалавечым жыцці і за тое, што Ён дае людзям у якасці прыкладу святых, якія паказваюць сапраўдныя каштоўнасці і шлях да неба.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі