Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”?
Гродзенская дыяцэзія: паміж памяццю, гісторыяй і будучыняй. У Гродне адбыўся навукова-гістарычны сімпозіум, прысвечаны 35-годдзю з часу заснавання Гродзенскай дыяцэзіі, які сабраў больш за сотню зацікаўленых асоб.
Чаму Францішак Асізскі застаецца папулярным? Члены францішканскай сям’і распавядаюць пра тое, што іх прыцягвае ў францішканскай духоўнасці і якія рысы натхняюць у святым.
Ружанец: не проста паўтарэнне, а школа сэрца. Што калі зірнуць на ружанцовую малітву не як на абавязак, а запрашэнне паглядзець на свет вачыма Марыі?
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 27 верасня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. Наступны нумар выйдзе 11 кастрычніка.






