Skip to main content

У кармэлітак у Гудагаі прайшлі “дні цішыні”

photo 2026 09 28 11 22 47У верасні ў кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) прайшлі “дні цішыні”.

На гэтай сустрэчы, якая праходзіць у атмасферы цішыні, засяроджанасці і малітвы і мэтай якой з’яўляецца сустрэча з Богам і бліжнім, удзельнікі мелі магчымасць паразважаць над сваім жыццём.

Таксама разважалі аб тым, што трэба зрабіць у сваім жыцці, каб яно стала больш плённым і каб паглыбіць кантакт з Богам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі