Skip to main content

Хрысціянскі фестываль Novafest прайшоў ва Уселюбе

nowafest 1098 жніўня ў парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) адбыўся VI Хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі Novafest. Яго тэмай сёлета былі словы “Звярніцеся да Мяне ўсім сэрцам сваім” (Ёэл 2, 12).

Ва Уселюб прыбылі вернікі розных узростаў з усёй краіны. Усіх сабраных аб’ядноўвала прага малітвы і пазнання Бога, а таксама жаданне праслаўляць Яго.

Па традыцыі праграма ўключала св. Імшу, канферэнцыі, Вяночак да Божай Міласэрнасці, малітву спевам, сведчанні, Крыжовы шлях, Ружанец, адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і бласлаўленне.

Св. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх падзякаваў арганізатарам свята веры на чале з кс. Віталіем Цыбульскім за клопат аб духоўным развіцці вернікаў Беларусі.

nowafest 23

Канферэнцыі на тэму “Мудрасць сэрца” прамаўляў а. Аляксандр Жарнасек MIC.

Як заўсёды, кранальным момантам былі сведчанні вернікаў, якія дзяліліся тым, як Пан Бог дзейнічае ў іх жыцці. Быў таксама час на танцы, які арганізатары назвалі “малітвай у руху”.

Завяршыўся фестываль адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, калі ўдзельнікі мелі магчымасць падзякаваць Богу за дары, якія атрымліваюць ад Яго, а таксама за той цудоўны дзень, які ім было дадзена правесці на навагрудскай зямлі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Юлія Радзевіч