Skip to main content

З удзелам валанцёраў “Caritas” і дабрадзеяў зрабілі падарунак жыхарцы Трабаў

photo 2026 05 06 19 44 53

Дзякуючы дабрадзеям з парафіян, падтрымцы святароў і валанцёрам дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” жыхарка Трабаў (Іўеўскі дэканат) Вера атрымала новы інвалідны вазок з электрапрывадам.

Па словах прадстаўнікоў “Caritas”, Вера пра гэта вельмі марыла. “Для яе гэта не проста тэхнічная дапамога. Гэта свабода, рух, годнасць і магчымасць яшчэ больш служыць іншым. Яе ружанцы і мазаічныя карціны — гэта малітва, увасобленая ў творчасці, і дар, якім яна шчыра дзеліцца дзеля спраў любові”, – кажуць прадстаўнікі дабрачыннага таварыства.

Яны адзначаюць: “Калі сэрцы адкрытыя на міласэрнасць, Бог здзяйсняе цуды праз супольнасць”. “Мы з удзячнасцю ўзгадваем кожнага, хто падтрымаў нашу дзейнасць праз свае ахвяраванні i ўдзел у нашых дабрачынных акцыях. Кожная ваша ахвяра — гэта часцінка святла, якая змяняе жыццё канкрэтных людзей. Гэтая гісторыя — сведчанне таго, як шмат можа адбыцца, калі мы аб’ядноўваемся дзеля дабра. Там, дзе ёсць міласэрнасць, заўсёды прысутнічае святло”, – дадаюць супрацоўнікі таварыства.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі