Skip to main content

Валанцёры “Caritas” наведалі іўеўскую парафію

caritas iue 4

1 лютага валанцёры гродзенскага дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” наведалі іўеўскую парафію святых апосталаў Пятра і Паўла.

Мэтай візіту быў збор ахвяраванняў на добрыя справы таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі. Па словах прадстаўнікоў таварыства, візіт “яшчэ раз паказаў, што сапраўдная супольнасць будуецца не толькі праз матэрыяльную дапамогу, але і праз малітву, усмешку, словы падтрымкі і сумесна праведзены час”.

“Пранізлівы холад не стаў перашкодай — цеплыня сустрэчы з парафіянамі перамагала любыя маразы, – паведамілі прадстаўнікі таварыства. – Гродзенскі “Caritas” выказвае глыбокую падзяку ўсім, хто далучыўся да гэтай справы, а таксама асаблівую ўдзячнасць смелым валанцёрам, якіх не спыніў ні вельмі ранні выезд, ні моцны мароз. Разам мы робім свет цяплейшым нават у самы халодны дзень”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі