“Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і”. Вырушыла 25- я пілігрымка Гродна - Тракелі
Раніцай 2 ліпеня з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях вырушыла 25-я пешая пілігрымка.
Больш за 200 вернікаў адправіліся ў шлях да Маці Божай. Найстарэйшаму пілігрыму 77 гадоў.
Перад выхадам пілігрымкі ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбылася св. Імша. Яе ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх звярнуўся да пілігрымаў з просьбай маліцца за ўсе сем’і нашай краіны, каб у кожнай было месца для Бога, і за мір у свеце.

Гамілію да прысутных прамовіў пробашч парафіі, якая гасцінна вітала пілігрымаў, а. Андрэй Ядкоўскі CSsR. Ён папрасіў паломнікаў быць чалавечнымі.
“Вучыцеся веры – праз цяжкасці ў дарозе, праз спеку, дождж. Праз гэта вучымся ачышчацца ад бруду, які нам перешкаджае”, – сказаў святар. А. Андрэй пажадаў знайсці сябе перад абліччам Бога, даверыцца Яму і дзякаваць, калі няпроста.
Напрыканцы св. Імшы біскуп Кашкевіч асвяціў новы пілігрымковы крыж і паблагаславіў тых, хто вырушыў у 6-дзённы шлях да Маці Божай Тракельскай.

Сёлета арганізатары пасля 3-ох гадоў перапынку вырашылі змяніць трасу, каб удзельнікі мелі магчымасць пабачыць больш краявідаў Гродзеншчыны і захапіцца іх прыгажосцю.
Маршрут, які будзе праходзіць праз лясы і палі, вёскі і гарады, выглядае наступным чынам:
Гродна – Парэчча – Новы Двор – Забалаць– Радунь – Жырмуны - Тракелі.
Вольга Сяліцкая






















13 красавіка, у сераду ў актаве Уваскрасення Пана, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).











Каб стаць святарамі, семінарыстам трэба прайсці пэўныя этапы фармацыі, якія дапамагаюць ім лепш усвядоміць сэнс будучага святарскага служэння. У сувязі з гэтым 12 сакавіка, у ІII нядзелю Вялікага посту, студэнтам 3 курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне была ўдзелена паслуга лектарату, a студэнтам 4 курса – паслуга акалітату.





19 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.











14 красавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася Імша Хрызма, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.


25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) адзначалася адпустовая ўрачыстасць.